Трываць​.​.​.​(​2015)

by НЯ ВАРТА

supported by
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

      name your price

     

1.
01:00
2.
3.
02:15
4.
5.
6.
02:20
7.
8.
9.
10.
11.

credits

released March 5, 2015

tags

license

all rights reserved
Track Name: Мужык( feat Tear The Throat)
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, -
Яны ж мне каменні давалі;
І тыя каменні між імі і мной
Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна усё вышай і вышай расце
І шмат каго дужа лякае.
Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае?
Track Name: Жыць
ЖЫЦЬ

Я люблю сваю краіну,
Але ні як не палітыку царства:
Тым хто не згодны - стрэлы ў спіну,
Тым хто за - спажывецкае вар'ятства.

Дзяржава кіруе тваім жыццём,
Я люблю жыць свабодна!
Я вітаю сваім клічом
Усіх тых - хто не згодны!

Рэф.
Жыць каб працаваць,
Жыць каб спажываць,
Жыць каб працаваць,
Жыць каб паміраць...

Я люблю сваю краіну,
Але яна мяне не вельмі,
Я люблю наш народ,
Але зацюканы ён нейкі.

Яны глядзяць свой тэлевізар,
Сваю ўладу яны шануюць,
Зарабляюць родны мізар,
Змяніць жыццё не паспрабуюць
Track Name: Танцулькі
ТАНЦУЛЬКІ
Не маю ў сэрцы я трывогі,
Трымаю сэрца ў руцэ,
О! хакеісты - нашы богі,
Яны крочаць па вадзе!

Я люблю хакей з дзяцінства,
Ён шмат радасці прынёс,
Тут і Будда, тут і Крышна,
Тут і сам Ісус Хрыстос!

Рэф:
Разам танчым, і заўзеем за хакей,
Разам танчым, танчым мы...

Хто не танчыць побач з намі,
Мабыць з глузду ён сыйшоў,
Хто не танчыць побач з намі,
Супраць Богу ён пайшоў,

Мы ўсе ведаем дакладна,
Ніхто не трапіў у палон!
Хто не танчыць побач з намі,
Той паскуда! І гандон!
Track Name: Сонца над Бабілонам
СОНЦА НАД БАБІЛОНАМ

Давай успомнім былыя часы,
Калі мы побач ішлі па жыцці,
Спявалі песні любові й пратэсту,
І верылі вось яно наша месца.

Рэф:
Сонца не свеціць над Бабілонам

Ну а сёння што ўжо засталась?
Колькі нашых хлапцоў паспівалась?
Колькі трапіла ў палон да сістэмы?
Банкаўскіх крэдытаў ды іншых праблемаў.

Рэф.
Сябар дзяцінства пройдзе міма,
У шэрай форме, як гэта “міла”,
Жыццё ўсё паставіць на месцы,
Які шчэ панк-рок? Якія пратэсты??
Track Name: Гульня
ГУЛЬНЯ
Я і ты, мы разам ты і я,
гульні не пачыналі гэтай.

Зноў гульня,бязглуздая хлусьня,
што дня грукоча ў нашы дзьверы,
Зноў гульня, у ёй і ты і я,
што дня грукоча ў нашыя дзьверы.

рэф
Калі страх мацней жадання волі,
ты толькі чэшаш языком.
Жыць пад прымусам у няволі,
Ці ў рэшце станеш мужыком??

Ты нам казаў, пачніце пацаны,
І падхопім мы, даў слова.

Час прыйшоў,але цябе няма,
У сэрцы лайна,і дзе ж дамовы??...
Track Name: Толькі...
ТОЛЬКІ...
Тваё імя тут нікому не патрэбна,
Ты звычайны кавалак мяса ў сістэме.

Ты маеш работу, для аднаго,
Каб працаваць на караля свайго.

Ты маеш заробак, работу, сямью,
А для чаго? - я табе давяду!

Рэф
Толькі каб пракарміць сваіх дзяцей,
І каб ад голаду не сдохнуць.

А потым ты станеш не патрэбны і стары,
Ооо і твае дзеткі яказ ужо падраслі

Яны займуць месца тваёй жонкі і тваё,
І на пенсію адправяць дабываць сваё жыццё.

Ты паеш бухла і паеш катлет,
Ну і не ў забаве - пакінеш гэты свет...
Track Name: Не магу трываць
НЕ МАГУ ТРЫВАЦЬ
Ты мне скажаш, пачакай,
я скажу - я не магу, бо з мяне даволі!!!

Рэф.
Хопіць! Верыць!
Хопіць! Маўчаць!
Сцісні! Зубы!
Я не магу трываць!

У цішыні прачнемся мы!
Пойдзем разам да Вясны,
мы моцным крокам!!!!

Рэф.

(фрыстайл)

Колькі шчэ? Я не магу трываць.
БО!
Ужо дастала! Ужо дастала
Track Name: Быць сабакам(cover Iggy Pop)
БЫЦЬ САБАКАМ
Зрабі карацей мой ланцужок,
Самастойнасць - гэта жах,
Жадаю быць я каля ног,
Толькі так і толькі так!

Рэф:
Я хочу быць тваім сабакам.